Неяк жыў на гэтым сьвеце
Вельмі добры чалавек.
Ён любіў увесну вецер,
Ён любіў узімку сьнег.
Шмат прыгодаў чалавеку
Давялося паспытаць
І ў Ірландыю прыехаў
Ён, каб жыць і працаваць.
Ірландыя - краіна
З пажарам у душы!
Хадзі ж, дапамажы нам
І полымя тушы!
А ў Ірландыі друіды
Нехрышчоныя жылі
І жыцьцём сваёй краіны
Кіравалі, як маглі.
Наш герой сярод паганцаў
....... цудаў нарабіў
І пры гэтым анікога
Не абразіў, не пабіў.
Ірландыя - краіна
З пажарам у душы!
Хадзі ж, дапамажы нам
І полымя тушы!
Хай буяе і квітнее,
Прыгажэе скрозь гады!
Нават зьмеі, нават зьмеі
Распаўзліся хто куды!
І уразіўшы стракаты
Ўвесь ірландскі рэгіён,
Да сьвятых дадаўся Патрык -
Гэта быў, канечне, ён.
Ірландыя - краіна
З пажарам у душы!
Хадзі ж, дапамажы нам
І полымя тушы!
Ірландыя - краіна
З пажарам у душы!
Хадзі ж, дапамажы нам
І полымя тушы!
Ірландыя - краіна
З пажарам у душы!
Хадзі ж, дапамажы нам
І полымя тушы!