Абуджаные ранкам,
выцягнутые з цёплага ложка.
Першая цыгарэта, гарбата,
з лыжкай цукру, апошняй.
Потым вуліца, транспарт.
Кантроль і толькі потым работа.
Праца як катаваньне,
Фізычны працэс вырабляньня поту.
Не вешайце нос браты ды сёстры
Паверце, адчуйце надзеі промень.
Ёсьць прычына для аптымізму.
Мы будзем жыць, калі лука здохне.
Затрыманыя АМАПам на вуліцы,
Калі здаецца, перамога так блізка.
Асуджаныя і пакараныя,
Таму што крычалі, бо маўчаць проста брыдка
Адлічаныя з універсітэтаў,
Звольненыя з працы за супраціўленьне.
Тыя хто ніколі ня марыў пра уладу,
З пагардай да прадаўшыхся пакаленьняў.
Тыя хто ніколі ня пісаў даносаў
Ні ўступаў пад націскам у брсм-ы.
Тыя хто ня ходзіць на іх суботнікі
І ніколі ня паедзе на іхія з’езды.
Тыя каму ня быць калабарантам,
Каму брыдка такое нават падумаць.
Тыя з кім стаім побач на вуліцы
А быдла з гумовымі дубінамі на супраць.