Сіла – агнём! Лютасць – крывёй!
Вочы Ваўка скрозь прыцемкі елак
Прагнуць насыціць мэтай сваёй
Целы Духаў Русых Дзевак.
Пад шум Бяроз лістоты белых
Лес нараджаў сыноў сваіх:
Дажджом навальніц Пяруновых,
Каранямі Дубоў векавых.
Месяц грозны асвятляе твар.
Вочы, як Полымя, яскрава гараць!
Цёмны гушчар – сыноў уладар,
Бацька - Лес, маці – Зямля!..
Месяц грозны асвятляе твар.
Вочы, як Полымя, яскрава гараць!
Цёмны гушчар – сыноў уладар,
Бацька - Лес, маці – Зямля!..
Яны там, дзе непралазныя нетры.
Звярыны статак, моц Вялеса.
Дужыя целам, ганарлівыя духам.
Кроўнае брацтва – Дзеці Леса!
Дзеці Леса – брата за брата!
Статак сілы векавых Дубоў.
Дзеці Леса – закон Праві!
Зорны Свет вялікіх багоў.
Мы пойдзем у непралазныя нетры,
Ды памрэм на руках у Дзікага Леса,
Зарасцем імхом і лісцем,
Забярэ нас Пекла!..
Месяц грозны асвятляе наш твар,
Вочы, як Полымя, яскрава гараць!
Цёмны гушчар – наш уладар.
Бацька – Лес, маці – Зямля!
Бацька – Лес, маці – Зямля!...